21 верасня 2023 года ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” адбылося адкрыццё выстаўкі дзіцячага малюнка “Летапіс Брэсцкай крэпасці”.
Выстаўка створана па выніках XV Рэгіянальнай творчай акцыі “Малююць дзеці”, якая з 2008 года праводзіцца на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, пры падтрымцы Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”.
У 2023 годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 101 юны мастак ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў з агульнаадукацыйных школ, гімназій, цэнтраў творчасці і студый выяўленчага мастацтва г. Брэста і вобласці, г. Мінска.
Асноўная тэма ў гэтым годде – “Летапіс Брэсцкай крэпасці”. Свае работы ўдзельнікі стваралі ў дзвюх намінацыях: “Заходні фарпост Айчыны” і “Гарачы чэрвень 1941-га…”. Па выніках працы журы, 21 удзельнік узнагароджаны дыпломамі і прызамі, чацвёра з іх заваявалі прызы сімпатый гледачоў.
У рамках акцыі праводзіўся конкурс творчых работ “Тут кожны камень – помнік героям”. Юныя мастакі, якія не мелі магчымасці прыняць удзел у пленэры, маглі даслаць свае работы па пошце.
На выстаўцы прадстаўлены работы ўсіх удзельнікаў творчай акцыі. Усе работы таксама адлюстраваны ў буклеце, створаным па выніках мерапрыемства. Кожны ўдзельнік можа атрымаць буклет у арганізатараў (г. Брэст, в. Герояў обароны Брэсцкай крэпасці, 60).
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выстаўку, якая будзе экспаніравацца да студзеня 2024 года.
У наступным, 2024 годзе, пройдзе ўжо 16 па ліку творчая акцыя. Яна будзе прысвечана 80-годдзю вызвалення тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзякуем усім удзельнікам акцыі, педагогам, бацькам, усім тым, хто дапамог юным мастакам знайсці і раскрыць свой талент.
Адкрыццё выстаўкі дзіцячага малюнка “Летапіс Брэсцкай крэпасці”
- Падрабязнасці Навіны