З 14 па 21 кастрычніка 2023 года праходзіў агульнарэспубліканскі Тыдзень бацькоўскай любові, падчас якога адбылося мноства тэматычных мерапрыемстваў і акцый.
У рамках акцыі «У музей усёй сям’ёй» пры сямейным наведванні музейных экспазіцый была 40% зніжка на ўваходныя білеты, а шматдзетныя сем’і маглі наведаць музеі бясплатна.
Магчымасцю ўсёй сям’ёй наведаць экспазіцыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», далучыцца да гісторыка-культурнай спадчыны ў перыяд акцыі скарысталіся 324 сям'і – 1302 чалавекі!
Няхай наведванне музея усёй сям’ёй стане Вашай добрай сямейнай традыцыяй!
Вынікі акцыі «У музей усёй сям’ёй»
- Падрабязнасці Навіны