У перыяд з 29 кастрычніка па 3 лістапада 2023 года ў г. Брэсце праводзіцца Алімпіяда Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць", накіраваная на ўмацаванне сяброўскіх сувязей паміж моладдзю Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У рамках культурна-адукацыйнай праграмы і з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі 30 кастрычніка 2023 года ўдзельнікі Алімпіяды ўсклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Цырыманіялаў, наведалі з экскурсіяй Музей абароны Брэсцкай крэпасці і тэрыторыю мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

Жадаем перамогі наймацнейшым і незабыўных уражанняў усім удзельнікам Алімпіяды! 

1oli

2oli

3oli

4oli