2 лютага 2024 г. у выставачнай зале экспазіцыі “Музей вайны – тэррыторыя міру” адбылося адкрыццё выставы “Асвенцым-Аушвіц-Біркенау. Трагедыя і памяць Халакоста”, прысвечанай генацыду габрэйскага народу ў гады Другой сусветнай вайны і адлюстраванню гэтай тэмы ў філатэліі.
Створана Брэсцкім аддзяленнем ГА “Беларускі Саюз філатэлістаў”.
На 8 планшэтах прадстаўлены маркі, канверты, паштовыя карткі і іншыя матэрыялы, прысвечаныя канцлагеру Асвенцым і яго палонным, у тым ліку удзельнікам абароны Брэсцкай крэпасці і баеў у раёне г. Брэста.
На адкрыцці выставы прысутнічалі старшыня праўлення ГА “Беларускі Саюз філатэлістаў” Леанід Рыгоравіч Турын, яго калегі, Уладзімір Ільіч Сёмачкін – сын удзельніка абароны Брэсцкай крэпасці Ільі Ягоравіча Сёмачкіна (1907–1941).
Экскурсію для гасцей правеў Леанід Рыгоравіч Турын.
Выставы будзе экспанавацца да 31 сакавіка 2024 г.