З 18 сакавіка па 14 красавіка 2024 г. у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці экспануецца выстаўка «Патрыятычнае служэнне Праваслаўнай царквы» (створана Установай «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны», г. Мінск).
Выстаўка прысвечана перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. і заканчэнню Усебеларускага Хрэснага Хода (2005), які быў прысвечаны таму, каб упершыню аддаць хрысціянскія ўшанаванні савецкім воінам, якія загінулі пры абароне сваёй Айчыны.
Адным з важных накірункаў патрыятычнага служэння духавенства і вернікаў была матэрыяльная дапамога Чырвонай арміі. З лета 1941 г. усе праваслаўныя прыходы краіны пачалі збор грашовых ахвяраванняў у Фонд абароны краіны.
На акупаваных тэрыторыях святары актыўна дапамагалі партызанам, мірным жыхарам і чырвонаармейцам, вялі патрыятычную агітацыю сярод насельніцтва. Многія святары засталіся вернымі сваёй Радзіме, былі расстраляны гітлераўцамі.
Выстаўка «Патрыятычнае служэнне Праваслаўнай царквы»
- Падрабязнасці Навіны