2 красавіка штогод адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – свята, якое сімвалізуе агульнасць лёсаў, шматвяковую дружбу і духоўнае братэрства беларусаў і расіян.

Асновы яднання нашых народаў закладзены ў падпісаных больш за 20 гадоў таму прэзідэнтамі дзвюх краін фундаментальных дакументах, ключавым з якіх з'яўляецца Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года.

Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць узгодненую сацыяльную палітыку, рэалізуюць мноства праграм у прамысловасці, будаўніцтве, асваенні космасу, гандлёва-эканамічнай, медыцынскай, культурнай і іншых сферах.

Так, у рамках праекта Саюзнай дзяржавы «Капітальны рамонт, рэстаўрацыя і музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» (2018–2020) створаны 3 музейныя экспазіцыі: «Летапіс Брэсцкай крэпасці» (2019), «Абарона Усходняга форта» (2020), «Форт № 5 Брэсцкай крэпасці» (2021).

Сумесныя з музеямі і арганізацыямі Расійскай Федэрацыі шматлікія выставачныя і асветніцкія праекты накіраваны на захаванне агульнай для нашых народаў гістарычнай памяці.

Няхай наша адзінства будзе трывалым падмуркам для далейшага развіцця на карысць брацкіх народаў!