11 красавіка 2024 года Дзяржаўны музейна-выставачны цэнтр «РАСІЗА» і Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» прадставяць у г. Маскве выставачны праект «Неўміручасць подзвігу» да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сумесны праект адновіць адну з самых яркіх гераічных старонак агульнай гісторыі брацкіх народаў, звязаных адзінымі культурнымі, духоўнымі і маральнымі каштоўнасцямі.

Выстава да 80-годдзя вызвалення Беларусі – перш за ўсё даніна павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, іх подзвігу і мужнасці. Сярод больш за сто экспанатаў – партрэтная галерэя ветэранаў, малюнкі ваенных мастакоў, фатаграфіі, лістоўкі і газеты, рэдкія архіўныя матэрыялы, баявыя сцягі, асабістыя рэчы военачальнікаў і салдат, артэфакты тых гадоў і шмат іншага.

Галоўныя тэмы экспазіцыі: падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны, гераічная абарона Брэсцкай крэпасці і вызваленне Беларусі ў 1944 годзе. Асобае месца займаюць успаміны ўдзельнікаў вайны, а таксама кадры кінахронікі.

Адзін з найцікавейшых раздзелаў выстаўкі прысвечаны творчасці пісьменніка-франтавіка Сяргея Сяргеевіча Смірнова, які выпусціў у 1957 годзе кнігу «Брэсцкая крэпасць» (поўнае выданне выйшла ў 1964 г.). Менавіта ён упершыню прыцягнуў увагу грамадскасці да гераічнай эпапеі абароны крэпасці. Вынікам пошуку пісьменніка стала падзея гістарычнай значнасці – 8 мая 1965 г. Брэсцкай крэпасці было прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-Герой».

На выстаўцы прадстаўлены экспанаты з: ФДБУК «Дзяржаўны музейна-выставачны цэнтр «РАСІЗА», ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Цэнтральны музей Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, Цэнтральны музей сучаснай гісторыі Расіі, установа культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей», Саюз мастакоў Расіі, Студыя ваенных мастакоў імя М.Б.Грэкава, дзяржаўны навукова-даследчы музей архітэктуры імя А.В.Шчусева, галерэя «Трыумф» і з прыватных калекцый.

Дадзены выставачны праект стаў увасабленнем цесных сувязей паміж ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і ФДБУК «Дзяржаўны музейна-выставачны цэнтр «РАСІЗА», пачатак якім быў пакладзены ў 2021 г., калі ў сценах Брэсцкай крэпасці экспанавалася выстава «Вайна вачыма відавочцаў. Франтавы малюнак і плакат» з фондаў ФДБУК «Дзяржаўны музейна-выставачны цэнтр «РАСІЗА».

Даты правядзення выставы: 12 красавіка – 9 чэрвеня 2024 года

Месца правядзення выставы: выставачныя залы РАСІЗА, Петраверыгскі зав., д. 4, буд.1.