На базе дзяржаўнай установы "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" з 8 па 12 красавіка 2024 года праходзіў фінальны этап алімпіяды.

Інтэлектуальнае спаборніцтва было прысвечана 80-й гадавіне аперацыі “Баграціён”. У спаборніцтвах прымалі ўдзел нацыянальныя каманды курсантаў вышэйшых ваенна-навучальных устаноў і іх філіялаў з чатырох дзяржаў-удзельніц СНД, якія паказалі лепшыя вынікі ў конкурсных спаборніцтвах міжвузаўскага (усеармейскага, нацыянальнага) этапу ў 2023 годзе.

12 красавіка былі падведзены вынікі, адбылося ўрачыстае закрыццё алімпіяды. Пераможцам стала каманда УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”. Віншуем пераможцаў!