Разлік Вы можаце ажыццявіць у любым банку: інтэрнэт-банкінгу, мабільным банкінгу, інфакіёску, банкамаце, касе і г.д.
Правесці разлік можна з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, любых электронных грошай, банкаўскіх плацёжных картак. Для правядзення плацяжу з дапамогай Сістэмы АРЫП неабходна:
1. Выбраць паслядоўна пункты:- Сістэмы «Разлiк» АРIП
- Турызм і адпачынак
- Экскурсіі, славутасці
- Брэсцкая крэпасць-герой
- Аплата білетаў
2. Для разліку за паслугу ўвесці нумар заказу (фарміруецца на інтэрнэт-старонцы Пакупкі білетаў https://brest-fortress.by/bilety).
3. Увесці суму плацяжу (калі не пазначана).
4. Праверыць карэктнасць інфармацыі.
5. Выканаць плацёж.
Калі Вы выканаеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру пра неабходнасць правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРЫП).
Тэхнічнае ўзаемадзеянне з сістэмай «Разлік» (АРЫП) ажыццяўляецца з дапамогай сэрвісу «Экспрэс Плацяжы» (https://express-pay.by/).