Перасовачныя тэматычныя выстаўкі
Створана: 2025 г. Раскрывае адлюстраванне подзвігу бессмяротнага гарнізона ў літаратуры, музыцы, творах кінематографа, помніках манументальнага мастацтва на прыкладзе дзейнасці пісьменнікаў С.С.Смірнова, Б.Л.Васільева, драматурга К.Л.Губарэвіча, рэжысёра дакументальнага кіно І.Ц.Пикмана, аўтарскага калектыву стваральнікаў мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», мастакоў...
Створана да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 50-годдзя прысваення Брэсцкай крэпасці ганаровага звання «Крэпасць-герой». Матэрыял выстаўкі знаёміць з падзеямі гераічнай абароны крэпасці праз лёсы яе абаронцаў і воінаў Брэсцкага гарнізона, якія прайшлі ад Брэста да Берліна. Выстаўка размешчана на 11 планшэтах.
Прысвечана вызваленню Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, апавядае пра вызваленне горада Брэста падчас Люблінска-Брэсцкай аперацыі. Прадстаўлены матэрыял пра злучэнні 1-га Беларускага фронту, што ўдзельнічалі у баявых аперацыях на тэрыторыі Брэстчыны; уклад партызан і падпольшчыкаў у поспех аперацыі. Выстаўка размешчана на 10 планшэтах.
Знаёміць наведвальнікаў з Брэсцкай крэпасцю – унікальным помнікам рускага фартыфікацыйнага мастацтва, а таксама з гісторыяй форта № 5 Брэсцкай крэпасці – філіяла мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», турыстычным маршрутам па в. Пагранічны (Цярэспальскае ўмацаванне) Брэсцкай крэпасці. Выстаўка аформлена на 7 планшэтах.
Створана да 95-годдзя падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Раскрывае ролю гэтай гістарычнай падзеі ў летапісе Брэсцкай крэпасці, а таксама ў сусветнай гісторыі. Аформлена на 5 банэрах.
Раскрывае гісторыю Брэсцкай крэпасці ад пачатку яе будаўніцтва і да сённяшніх дзён. Прадстаўлена больш за 230 фатаграфій, дакументаў з фондаў ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Асноўная ўвага нададзена тэме Вялікай Айчыннай вайны, трагедыі і гераізму абаронцаў крэпасці, раскрыты іх лёсы. Прадстаўлена тэма пасляваеннага прызнання подзвігу абаронцаў, а таксама асноўныя вехі...