У форме гульні-падарожжа юныя наведвальнікі знаёмяцца з некаторымі відамі раслін Брэсцкай крэпасці, вучацца адрозніваць лугавыя кветкі ад садовых, атрымліваюць уяўленне пра будову раслін. Практычная частка заняткаў праводзіцца на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.