21 верасня 2024 года ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» адбылося адкрыццё выстаўкі дзіцячага малюнка «Ліпень 1944 г. Яснае неба над Брэстам».
Выстаўка была створана па выніках XVI Творчай акцыі «Малююць дзеці», якая праводзіцца з 2008 года на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень аховы дзяцей, пры падтрымцы Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру».
Тэма акцыі 2024 года – «Ліпень 1944 г. Яснае неба над Брэстам». Юныя мастакі стваралі работы ў дзвюх намінацыях: «Вызваленне – пралог Перамогі» і «Летапіс вайны ў нашай памяці». У рамках акцыі таксама праводзіўся конкурс творчых работ «Тут кожны камень – помнік героям». Тыя, хто не змог прыняць удзел у акцыі ў дзень яе правядзення, атрымалі магчымасць даслаць па свае работы пошце.
У гэтым годзе ў акцыі прынялі ўдзел 76 юных мастакоў ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў з агульнаадукацыйных школ, гімназій, цэнтраў творчасці і арт-студый, мастацкіх школ г. Брэста і Брэсцкай вобласці. Па выніках працы журы 19 удзельнікаў былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі, 4 з іх заваявалі прыз сімпатый гледачоў.
На выстаўцы прадстаўлены работы ўсіх удзельнікаў акцыі. Аднак, вынікі творчасці можна ўбачыць не толькі ў музеі. Яны адлюстраваны ў буклеце, створаным па выніках акцыі, а таксама на анлайн-выстаўцы на афіцыйным сайце мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» у раздзеле «Выстаўкі».
Дзякуем усім удзельнікам акцыі, педагогам, бацькам і ўсім тым, хто дапамагае юным мастакам знайсці і раскрываць свой талент.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выстаўку, якая будзе экспаніравацца да канца 2024 года.