Творчая акцыя «Малююць дзеці» ў фармаце пленэра штогод праводзіцца ў Брэсцкай крэпасці 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, пачынаючы з 2008 года.
Мэтай акцыі з'яўляецца развіццё цікавасці да мінулага, захаванне пераемнасці пакаленняў і памяці пра гераічнае мінулае нашай Радзімы.
Удзельнікамі XVI Творчай акцыі «Малююць дзеці» сталі таленавітыя дзеці з агульнаадукацыйных і мастацкіх школ, студый выяўленчага мастацтва г. Брэста і Брэсцкай вобласці ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў.
У 2024 годзе асноўная тэма – «Ліпень 1944 г. Яснае неба над Брэстам» – прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Канкурсантам на выбар былі прапанаваны дзве намінацыі:
«Вызваленне – пралог Перамогі» і «Летапіс вайны ў нашай памяці».
У рамках акцыі праводзіўся конкурс творчых работ «Тут кожны камень – помнік героям». Юныя мастакі, якія не ўдзельнічалі ў пленэры, мелі магчымасць даслаць па пошце працы з выявай родных мясцін, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны ішлі баі.
Па выніках акцыі члены прафесійнага журы адзначылі дыпломамі і прызамі 19 работ.
На анлайн-выстаўцы прадстаўлены ўсе 76 малюнкаў удзельнікаў творчай акцыі. Усе работы таксама прадстаўлены на выстаўцы дзіцячага малюнка «Ліпень 1944г. Яснае неба над Брэстам» у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці.
Заснавальнікі акцыі – ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру» – выказваюць падзяку ўсім удзельнікам акцыі, выкладчыкам, членам журы і жадаюць натхнення і новых творчых адкрыццяў!
Для павелічэння проста націсніце на слайд.