Створана: 2022 г.
У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных "Году гістарычнай памяці", у памяць пра ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 4 мая 2022 года ў экспазіцыі "Абарона Усходняга форта" ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" адкрыта выстаўка "Мы памятаем …».
Экспазіцыя выстаўкі адлюстроўвае падрыхтоўку і рэалізацыю кіраўніцтвам фашысцкай Германіі плана па знішчэнні мірнага насельніцтва Беларусі ў гады акупацыі, а таксама работу, якую праводзіць Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь па расследаванні злачынстваў супраць грамадзянскага насельніцтва з 1941 па 1944 гады. Прадстаўлены дакументы, кнігі, асабістыя рэчы, фота- і відэаматэрыялы, прадметы з раскопак – усяго 161 адзінка.
Наведвальнікі могуць даведацца пра лёсы сем'яў камандзіраў Брэсцкага гарнізона, жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці ў гады акупацыі.
Створана на аснове матэрыялаў з фондавых калекцый ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", пракуратуры Брэсцкай вобласці, установы "Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці".
Працуе па рэжыме экспазіцыі “Абарона Усходняга форта”.
Па пытаннях наведвання звяртацца па тэлефоне: +375 (162) 53 44 21.