16
Чэрвень
21 чэрвеня 2023 года ў музейнай экспазіцыі «Армейскі клуб» адбудуцца паказы пластычнай візуалізацыі «Дарогай дзіцячых слёз…», прысвечанай загінулым падчас Другой сусветнай вайны 13 мільёнам дзяцей. Пастаноўка прадстаўлена ўзорнай тэатральнай студыяй «Чароўны ліхтар» (г. Брэст). Уваход свободны. Час пачатку паказу – на афішы.

31
Май
Паважаныя наведвальнікі! У межах XV Рэгіянальнай акцыі «Малююць дзеці», якая прымеркавана да Года міру і стварэн ня, праводзіцца конкурс дзіцячага малюнка на тэму: «Тут кожны камень – помнік героям». Удзельнікам конкурсу прапануецца, выкарыстоўваючы мастацкія сродкі, адлюстраваць падзеі, якія адбываліся ў іх родных мясцінах у гады Вялікай Айчыннай вайны, расказаць пра мемарыялы і помнікі, якія...

26
Май
27 мая 2023 г. з 9 да 11 прамую тэлефонную лінію правядзе намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” Міцюкова Алена Уладзіміраўна. Прамая тэлефонная лінія будзе праводзіцца па тэлефоне: 20-43-42.

25
Май
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі А.Р.Лукашэнкі ад 20 красавіка 2023 года № 120 ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» у чарговы раз занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2022 год. За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця пераможцамі спаборніцтва прызнаныя 64 арганізацыі і рэгіёны. Занясенне на Рэспубліканскую дошку...

18
Май
20 мая 2023 г. (субота) з 11.00 да 17.00 да Міжнароднага дня музеяў у філіяле «Музей 5 форт» наведвальнікам будзе прадстаўлены праект «Жывая гісторыя», прысвечаны праслаўленаму Брэсцкаму гарнізону. «Жывая гісторыя», якая праводзіцца ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» сумесна з брэсцкімі ваенна-гістарычнымі рэканструктарамі, дазволіць гледачам пабачыць ваенную форму, экіпіроўку і...

16
Май
Напярэдадні Дня Перамогі выйшаў з друку XVI том кнігі “Гісторыя, расказаная народам”. Кніга ўяўляе сабой народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны. На яе старонках даследаванні ваенных гісторыкаў і дадзеныя з раней закрытых архіваў дапаўняюцца дакументамі, якія беражліва захоўваюцца ў сем’ях на тэрыторыі ўсёй постсавецкай прасторы: пісьмамі, фатаграфіямі, успамінамі ўдзельнікаў вайны і працаўнікоў...

15
Май
1 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" пройдзе XV рэгіянальная творчая акцыя "Малююць дзеці", якая з 2008 года праходзіць штогод у Міжнародны дзень абароны дзяцей – 1 чэрвеня. Запрашаем удзельнікаў ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. Акцыя праводзіцца з мэтай развіцця цікавасці да мінулага Брэсцкай крэпасці, выхавання патрыятызму і пачуцця нацыянальнага гонару за мінулае Айчыны,...