Маршрут:
Пастаянная экспазіцыя музея
Апісанне:
Экспазіцыя размешчана ў Паўднёва-ўсходняй частцы абароннай казармы Цытадэлі. У 8-мі залах прадстаўлена больш за 2 тысячы экспанатаў. Яны адлюстроўваюць перадваеннае жыццё ў Брэсцкай крэпасці, падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года, расказваюць пра лёсы людзей, якія апынуліся ў палоне і на акупіраванай тэрыторыі.
У залах музея наведвальнік даведаецца пра вяртанне воінаў да мірнага жыцця ў пасляваенныя гады, пачуе іх успаміны.
У экспазіцыі выкарыстоўваюцца мультымедыйныя тэхналогіі, якія даюць магчымасць паглыбіцца ў гісторыю Брэсцкай крэпасці.