Лекцыі

Бярэсце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам, Брэст. Гэтае месца мае тысячагадовую гісторыю. Калісьці на тэрыторыі, дзе зараз размяшчаецца Брэсцкая крэпасць, існаваў старажытны горад. Разнастайнасць архітэктурных стыляў, гісторыя пабудоў расказвае пра жыццё і развіццё старога горада на працягу стагоддзяў.
45 мiн

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў крэпасці пражывала каля 300 сем’яў камандзіраў. Лёс кожнай сям’і фарміруе гісторыю цэлага гарнізона. Калі пачалася вайна, многія сем’і спазналі яе жахі. Жонкі заставаліся без мужоў, а дзеці – сіротамі. На прыкладзе лёсаў сем’яў Брэсцкага гарнізона паказаны цяжар вайны.
45 мiн

Гераічны подзвіг савецкага народа на фронце і ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны бессмяротны. Памяць пра подзвіг абаронцаў крэпасці і воінаў-вызваліцеляў ушанавана ў назвах вуліц гарадоў Беларусі. Лекцыя расказвае пра людзей, у гонар якіх былі названы вуліцы горада Брэста.
45 мiн

Лекцыя расказвае пра будаўніцтва і мадэрнізацыю Брэст-Літоўскай крэпасці, жыццё гарнізона і горада ў пачатку ХХ стагоддзя (Першая сусветная вайна, польскі перыяд (1921–1939), пачатак Другой сусветнай вайны).
45 мiн

Лекцыя апавядае пра жыццёвы шлях пісьменніка, дзякуючы каму подзвіг абаронцаў крэпасці стаў вядомы ўсяму свету.
45 мiн

Лекцыя апавядае пра жыццё і дасягненні ваеннага інжынера з сусветным імем, вучонага Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава – Героя Савецкага Саюза, удастоенага гэтага ганаровага звання за мужнасць, вернасць воінскаму доўгу, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
45 мiн

Лекцыя апавядае пра абарону Брэсцкай крэпасці ў чэрвені–ліпені 1941 года. Баі на тэрыторыі заходняга фарпоста СССР увайшлі ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны як прыклад гераізму і самаахвярнай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
45 мiн