Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў крэпасці пражывала каля 300 сем’яў камандзіраў. Лёс кожнай сям’і фарміруе гісторыю цэлага гарнізона. Калі пачалася вайна, многія сем’і спазналі яе жахі. Жонкі заставаліся без мужоў, а дзеці – сіротамі. На прыкладзе лёсаў сем’яў Брэсцкага гарнізона паказаны цяжар вайны.