«Стары горад»

Бярэсце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам, Брэст. Гэтае месца мае тысячагадовую гісторыю. Калісьці на тэрыторыі, дзе зараз размяшчаецца Брэсцкая крэпасць, існаваў старажытны горад. Разнастайнасць архітэктурных стыляў, гісторыя пабудоў расказвае пра жыццё і развіццё старога горада на працягу стагоддзяў.