Падчас заняткаў школьнікі знаёмяцца з даваенным жыццём гарнізона Брэсцкай крэпасці, падзеямі пачатку Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года. Заняткі праводзяцца ў форме дыялогу з элементамі гульні; выкарыстоўваецца электронная прэзентацыя, раздатачны матэрыял (крыжаванка па тэме); вучні знаёмяцца з прадметамі з фондавай калекцыі ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».