Падчас дыялогу з элементамі гульні на занятках вучні знаёмяцца з гісторыяй будаўніцтва Брэсцкай крэпасці ў ХІХ–пач.XX стагоддзяў, найбольш важнымі момантамі яе гісторыі; даведаюцца пра эвалюцыю ваеннай формы, зброі ў розныя гістарычныя перыяды. Выкарыстоўваецца раздатачны матэрыял, электронная прэзентацыя.