Налічвае больш за 9 тысяч музейных прадметаў. З моманту стварэння музея іх перадавалі дэлегацыі, прыватныя асобы, арганізацыі.
Калекцыя «Кнігі» стала фарміравацца ў 1970–1980 гады ХХ стагоддзя. Аснову складаюць кнігі з асабістых бібліятэк людзей, чые лёсы былі звязаны з Брэсцкай крэпасцю: удзельнікаў яе будаўніцтва (Д.М.Карбышава, Б.Р.Дабашынскага), абаронцаў крэпасці (П.М.Гаўрылава, А.І.Махнача) і іншых. Прадстаўлены кнігі, падшыўкі газет і часопісаў з дамашняй бібліятэкі пісьменніка С.С.Смірнова, значная частка – з дароўнымі надпісамі і аўтографамі.
Асаблівае мемарыяльнае значэнне маюць апублікаваныя ўспаміны абаронцаў крэпасці – зборнікі «Буг у агні», «Гераічная абарона».
У склад калекцыі ўваходзяць газеты, часопісы, плакаты, лістоўкі ваенных гадоў, паштовыя карткі канца XIX–пач.XXI стагоддзяў, якія друкаваліся ў розных выдавецтвах на тэрыторыі сучаснай Беларусі і за яе межамі.
Гісторыю мемарыяла адлюстроўваюць кнігі, падораныя музею і мемарыяльнаму комплексу, даведнікі па крэпасці і мясцінах былых баёў, выданні мемарыяла (каталогі, зборнікі), афішы выставак, канферэнцый.