«Людзі ў белых халатах»

 
Апісанне:

Экскурсія для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту, для дарослых (медыцынскіх работнікаў). Праводзіцца з 1-й па 9-ю залы Музея абароны Брэсцкай крэпасці.

Экспанаты дазваляюць пазнаёміцца з гісторыяй з’яўлення шпіталяў на Валынскім умацаванні крэпасці; атрымаць інфармацыю пра асабовы склад медыцынскіх часцей Брэсцкай крэпасці і сітуацыю напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія раскрывае гераізм і трагізм лёсаў медыкаў, якія сустрэлі вайну ў Брэсцкай крэпасці, іх прафесіяналізм у найцяжэйшых умовах палону і акупацыі, удзел у антыфашысцкім і партызанскім руху, лёсы гэтых людзей пасля вайны, у гады рэпрэсій, іх уклад ва ўвекавечанне памяці загінулых і жывых прадстаўнікоў свайго пакалення.