Апісанне:
У абароне Брэсцкай крэпасці бралі ўдзел прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, прафесій. Сярод іх былі і настаўнікі, якія сталі прыкладам стойкасці і адданасці сваёй Айчыне. Экскурсія раскрывае лёсы воінаў-настаўнікаў, якія загінулі падчас абароны крэпасці, а таксама тых, хто прайшоў праз фашысцкі палон і з годнасцю праз усё жыццё пранёс пачэснае званне – настаўнік.