Тэматычная экскурсія “Цярэспальскае ўмацаванне – помнік гісторыі і фартыфікацыі” з наведваннем в. Пагранічны праводзіцца толькі ў буднія дні па папярэднім запісе.
Тэл: +375 (162) 25 42 74, +375 (29) 542 42 74 (Viber, WhatsApp)
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Экскурсія па Цярэспальскім умацаванні ахоплівае самы закрыты для наведвальнікаў востраў Брэсцкай крэпасці, за якім праходзіць лінія Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь. Падчас экскурсіі прадстаўлена магчымасць убачыць ўзоры ваенна-інжынерных збудаванняў крэпасці Брэст-Літоўск перыяду Расійскай імперыі XIX–пач.ХХ стагоддзяў, даведацца пра жыццё гарнізона ў польскі перыяд (1921–1939), дакрануцца да подзвігу гарнізона Брэсцкай крэпасці, які паўстаў на шляху ворага на першых метрах савецкай зямлі ў чэрвені 1941 года.
Востраў Пагранічны – месца, дзе на працягу экскурсіі можна сустрэць самых розных прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету, атрымаць асалоду ад цішыні і прыгажосці прыроды.
Для таго, каб трапіць на в. Пагранічны, неабходна не пазней, чым за 10 дзён да пачатку экскурсіі падаць заяўку ў пісьмовай форме на электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Экскурсія на в. Пагранічны».
Да заяўкі на экскурсію трэба прымацаваць запоўненую ў электронным выглядзе табліцу з асабістымі дадзенымі кожнага ўдзельніка экскурсійнай групы.
Пры запаўненні табліцы абавязкова ўказвайце дакумент, які сведчыць асобу, арыгінал якога будзе ў Вас з сабой на экскурсіі. Звярніце ўвагу, што з ксеракопіяй пашпарта ці іншага дакумента, які сведчыць асобу, пропуск у пагранічную паласу забаронены.
Даведкі па тэлефонах: +375 (162) 25-42-74 (агенты па турызме), +375 (162) 23-66-90 (заг. навукова-асветніцкага аддзела).