Навіны
21
Сакавік
- Падрабязнасці Навіны
Паважаныя наведвальнікі! Звяртаем Вашу ўвагу, што 25 і 26 сакавіка 2024 года музейныя экспазіцыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» будуць працаваць у штатным рэжыме (без штотыднёвых выхадных). Просім улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні наведвання аб’ектаў. Час працы экспазіцый – на галоўнай старонцы сайта.
15
Сакавік
- Падрабязнасці Навіны
15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» прайшла абласная грамадзянска-патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!» У акцыі прынялі ўдзел адміністрацыя горада і мемарыяльнага комплексу, прадстаўнікі грамадскасці і моладзі, настаўнікі і навучэнцы ўстаноў адукацыі, юнармейцы Паста Памяці, а таксама жыхары горада Брэста. У рамках акцыі...
07
Сакавік
- Падрабязнасці Навіны
Мiлыя жанчыны! У гэты вясновы дзень прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным святам – Міжнародным жаночым днём! 8 сакавіка штогод адзначаецца свята, прысвечанае ўсім жанчынам, прафесійны і асабісты ўклад якіх у жыццё грамадства - неацэнны. Няхай вашы дні будуць напоўнены шчасцем, радасцю і святлом, а ў вашых дамах гучыць радасны смех і пануе вечнае свята. Жадаем удачы ў справах і стабільнасці ў...
06
Сакавік
- Падрабязнасці Навіны
(з фондаў ДБУК «Растоўскай вобласці «Народны ваенна-гістарычны музей Вялікай Айчыннай вайны «Самбекскія высоты») 5-ы гвардзейскі Данскі казачы кавалерыйскі корпус – слаўнае аб'яднанне Чырвонай Арміі, якое прайшло гераічны шлях ад Паўночнага Каўказа да Аўстрыйскіх Альпаў. Па традыцыі, якая склалася за пасляваенны час, воін 5-га ДККК звычайна паўстае ў вобразе пажылога данскога казака – ветэрана...
01
Сакавік
- Падрабязнасці Навіны
Паважаныя наведвальнікі! Культурны духоўна-асветніцкі цэнтр “Каўчэг” запрашае на выстаўку “Горад, які чытае”, прысвечаную Дню праваслаўнай кнігі. Вас чакаюць з 2 па 10 сакавіка 2024 года па адрасе: г. Мінск, Даўгінаўскі тракт, 164. Праграма мерапрыемстваў
29
Люты
- Падрабязнасці Навіны
Паважаныя наведвальнікі! Звяртаем Вашу ўвагу, што з 1 сакавіка 2024 года музейныя экспазіцыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» пераходзяць на рэжым работы летняга перыяду: час працы павялічваецца на 1 гадзіну. 7 сакавіка – скарочаны рабочы дзень на 1 гадзіну. Просім улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні наведвання аб’ектаў. Час працы экспазіцый – на галоўнай старонцы сайта:
21
Люты
- Падрабязнасці Навіны
21 лютага 2024 г. у канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся кіналекторый «Сустрэча герояў Брэста», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 10-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста», а таксама супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу. Удзельнікам...
20
Люты
- Падрабязнасці Навіны
ДУ “Мемарыльяны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” запрашае прыняць удзел у IV-м рэгіянальным конкурсе чытальнікаў ваеннай паэзіі “Пра герояў былых часоў” навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў г. Брэста і Брэсцкага раёна, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў г. Брэста і Брэсцкай вобласці ва ўзросце ад 6 да 22 гадоў. Удзельнікам прапануецца выразна...