Экспазіцыя «Абарона Усходняга форта»

 

Маршрут:

Пастаянная экспазіцыя.

Апісанне:

Экспазіцыя «Абарона Усходняга форта» адкрыта 3 ліпеня 2020 года ва Усходнім форце на Кобрынскім умацаванні крэпасці. У 7-мі залах экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 экспанатаў, якія знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй Усходняга рэдута (форта), падзеямі абароны ў чэрвені 1941 года і лёсамі абаронцаў.