Маршрут:
пастаянная экспазіцыя, тэрыторыя
Апісанне:
Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з помнікам ваеннага дойлідства, узорам інжынернага мастацтва ХIХ – пачатку ХХ стагоддзяў – фортам № 5 Брэст-Літоўскай крэпасці.
Абаронныя збудаванні форта (капаніры, патэрны, абаронная казарма, парахавыя скляпы) дапамагаюць прасачыць ход развіцця фартыфікацыі на прыкладзе аднаго з умацаванняў крэпасці Брэст-Літоўск. У экспазіцыі выкарыстоўваюцца мультымедыйныя тэхналогіі.