Маршрут:
Усходняя частка Цытадэлі – скульптурная кампазіцыя «Смага» – Белы палац – плошча Цырыманіялаў – Вечны агонь – Галоўны манумент – Інжынернае ўпраўленне – Холмская брама – паўднёвая частка абароннай казармы – Цярэспальская брама – руіны 9-й пагранзаставы – руіны казармы 333-га стралковага палка – Свята-Мікалаеўскі гарнізонны храм – мост каля Трохарачнай брамы.
Апісанне:
Экскурсія праходзіць па тэрыторыі Цэнтральнага вострава – Цытадэлі. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены збудаванні ХIХ–пач.ХХ стагоддзяў, руіны вайны, скульптурныя кампазіцыі і помнікі абаронцам крэпасці. Экскурсія раскрывае гістарычнае мінулае крапасных пабудоў, найважнейшыя падзеі, якія адбываліся на яе тэрыторыі ў чэрвені–ліпені 1941 года.