Экспазіцыя «Летапіс Брэсцкай крэпасці»

Маршрут:

Пастаянная экспазіцыя музея

Апісанне:

Экспазіцыя размешчана ў паўвежы Паўднёва-ўсходняй казармы Цытадэлі. У аснове экспазіцыі – трохмерныя панарамы, якія раскрываюць ключавыя эпізоды з гісторыі Брэсцкай крэпасці XIX–XX стагоддзяў, дазваляюць адчуць сябе ўдзельнікамі гістарычных падзей. Сярод іх – будаўніцтва Брэсцкай крэпасці, эвакуацыя ў гады Першай сусветнай вайны, падпісанне Брэсцкага мірнага дагавора 1918 года, пачатак Другой сусветнай вайны, абарона Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года.